УЕФА запланавала стварэнне яшчэ аднаго еўракубка

УЕФА запланавала стварэнне яшчэ аднаго еўракубка

УЕФА запланавала стварэнне яшчэ аднаго футбольнага еўракубка. У ім будуць гуляць каманды, якія не здолеюць прабіцца ў групавыя раўнды Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы, інфармуе сайт bild.de.

Новы еўракубак, які яшчэ не мае назвы, стартуе ў 2021 годзе. У ім будуць удзельнічаць 32 каманды. Па 32 будзе ў Лізе чэмпіёнаў і ў Лізе Еўропы. Еўрапейскія чыноўнікі мяркуюць, што з'яўленне трэцяга па ранзе турніру падыме прэстыж Лігі Еўропы, які другі пасля Лігі чэмпіёнаў. УЕФА спадзяецца, што ў новым еўракубку будуць прадстаўлены клубы найперш з краін Скандынавіі і Усходняй Еўропы, а значыць і з Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі