У Беларусь упершыню прыедзе "Чэлсі"!

У Беларусь упершыню прыедзе "Чэлсі"!

БАТЭ згуляе ў групавым раўндзе футбольнай Лігі Еўропы з англійскім "Чэлсі", ПАОК з Грэцыі і "Відзі" з Венгрыі. Яны трапілі ў групу "L". Лёсаванне прайшло ў пятніцу ў Манака.

Матчы пройдуць з 20 верасня да 13 снежня.

"Чэлсі" — англійскі суперклуб, які мае больш чым стогадовую гісторыю. Апошні раз выйграваў Прэм'ер-лігу ў сезоне 2016/2017 гадоў. Сёлета быў выйграны Кубак Англіі. У 2012-м каманда выйгравала Лігу чэмпіёнаў, у 2013-м — Лігу Еўропы. У бягучым сезоне англійскай Прэм'ер-лігі "Чэлсі" выйграў тры матчы з трох і знаходзіцца сярод лідараў. У складзе каманды ёсць такія зоркі, як Эдэн Азар, Аліўе Жыру, Віліян, Давід Луіс, Альвара Марата. Галоўны трэнер — Маўрыцыё Сары.

У Беларусь упершыню прыедзе "Чэлсі"!
Фота: pressball.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі