Удзельнікі электрамабільнага марафону "Ралі свету" ў Мінску (фота, відэа)

Удзельнікі электрамабільнага марафону "Ралі свету" ў Мінску (фота, відэа)

Удзельнікі электрамабільнага міжнароднага марафона "Ралі свету" 2-3 чэрвеня былі ў Мінску. Ён стартаваў 27 траўня ў Монтэ-Карла, а скончыцца ў Санкт-Пецярбургу 6 чэрвеня. Ралі праходзіць ужо праз 9-ю краіну.

Як інфармуе прэс-служба Нацыянальнага алімпійскага камітэта, у ралі ўдзельнічаюць сем экіпажаў з пяці еўрапейскіх краін — Вялікабрытаніі, Манака, Чэхіі, Францыі і Эстоніі. У Беларусі да іх далучыўся і айчынны экіпаж.

У панядзелак каля будынка НАК выканаўца абавязкаў віцэ-прэзідэнта камітэта Віктар Лукашэнка ўзнагародзіў прызёраў этапа Брэст — Мінск. "Вы праехалі па тэрыторыі нашай краіны і, напэўна, паспелі заўважыць, наколькі ў нас добрыя, чыстыя дарогі і ветлівыя людзі, — гаварыў ён. — Думаю, ралі, якое праходзіць па гарадах нашай краіны, падштурхне нас больш актыўна развіваць інфраструктуру".

Электрамабілі рушылі з Мінска ў бок Гомеля.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі