Удзельнікаў “бою падушкамі” затрымалі па скарзе грамадзяніна

Міліцыя перапыніла “бой падушкамі”, які планавалі правесці ў Мінску 8 верасня з нагоды Дня вайсковай славы, паведамляе БелаПАН. Акцыя была несанкцыянаваная, аднак каля сотні яе ўдзельнікаў сабраліся на пляцоўцы за філармоніяй. Арганізатар акцыі, моладзевы актывіст Андрэй Кім прапанаваў прысутным падзяліцца па прадстаўнікоў войска Маскоўскага княства і войска Вялікага Княства Літоўскага і біцца між сабой падушкамі. Але тут з’явілася міліцыя і Андрэй Кім сказаў усім разыходзіцца. Тым не менш міліцыянты затрымалі згодна з папярэднімі дадзенымі шэсць чалавек. Афіцыйная падстава — скарга грамадзяніна, які заяўляе, што яго нібыта збілі падушкамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі