Удзельнік дэлегацыі Украіны: перамовы могуць пайсці, як "рускі ваенны карабель"

Удзельнік дэлегацыі Украіны: перамовы могуць пайсці, як "рускі ваенны карабель"

28 лютага на беларускім Палессі ў раёне ракі Прыпяць пройдуць украінска-расійскія перамовы. Пра месца іх правядзення напярэдадні дамовіліся Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Зяленскі. Украінскі прэзідэнт скептычна адносіцца да магчымасці дасягнуць нейкіх вынікаў, але лічыць, што паспрабаваць варта. Расійская дэлегацыя прыбыла ў Беларусь раніцай 27 лютага. Украінская дабіралася праз Польшчу, таму перамовы адклалі на панядзелак.

"Перамовы пройдуць ці ў патрэбным Украіне накірунку, ці як рускі ваенны карабель", — піша ўдзельнік украінскай дэлегацыі Давід Арахамія. Ён мае на ўвазе вядомы адказ украінскіх памежнікаў на востраве Змяіны расіянам на прапанову здацца.

МЗС РБ раніцай 28 лютага апублікавала фота памяшкання, у якім адбудуцца перамовы.

Украіна з 24 лютага стрымлівае расійскую агрэсію.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.