Удзел Беларусі ў саміце Ўсходняга партнёрства вырашыцца на наступным тыдні

Рашэнне пра ўдзел Беларусі ў праграме "Ўсходняе партнёрства" і ў саміце ў Празе, хутчэй за ўсё, будзе прынятае на наступным тыдні на сустрэчы міністраў замежных справаў ЕС. Такое меркаванне выказаў Надзвычайны і Паўнамоцны амбасадар Вялікабрытаніі ў Беларусі Найджэл Гулд-Дэвіс. Па словах дыпламата, 19-20 сакавіка пытанне "Ўсходняга партнёрства" будзе абмяркоўвацца Еўрапейскім саветам на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаваў Еўрасаюза. Аднак рашэнне пра ўдзел Беларусі, як лічыць амбасадар, наўрад ці будзе прынятае на гэтым паседжанні.

Дыпламат падкрэсліў, што Вялікабрытанія жадае бачыць Беларусь ва "Ўсходнім партнёрстве ў якасці роўнага ўдзельніка, перадае "Інтэрфакс".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі