Уцякаючы ад ДАІ, кіроўца джыпа выкінуў 15 скрынак гарэлкі

Уцякаючы ад ДАІ, кіроўца джыпа выкінуў 15 скрынак гарэлкі

У Смалявіцкім раёне кіроўца джыпа, уцякаючы ад ДАІ, практычна заліваў свой след алкаголем. Ён выкінуў з аўтамабіля 15 скрынак гарэлкі па 20 бутэлек у кожнай.

Як інфармуе БЕЛТА са спасылкай на начальніка прэс-службы УДАІ УУС Мінаблвыканкама Алега Цюрына, здарэнне адбылося ў ноч з 22 на 23 лютага. Увагу інспектараў ДАІ прыцягнуў джып, які катаўся па палях каля трасы М1. Машына выехала на ўзбочыну шашы і спынілася. Кіроўца пачаў нешта тлумачыць даішнікам, а потым нечакана заблакаваў дзверы аўтамабіля і паехаў па трасе. Потым ён павярнуў у поле.

Інспектары спярша папярэдзілі ўцекача, а потым адкрылі агонь па колах джыпа. Пераследаваць машыну па бездаражы яны не маглі, таму некалькі кіламетраў ішлі па слядах аўтамабіля пешшу. Па дарозе яны бачылі выкінутыя скрынкі бутэлькі з расійскай гарэлкай. Праз некалькі кіламетраў стаяў зачынены аўтамабіль без кіроўцы.

Праз шкло джыпа даішнікі пабачылі ў салоне яшчэ 7 скрынак з бутэлькамі. Неўзабаве знайшлі і кіроўцу. Гэта быў мясцовы 28-гадовы жыхар.

Аўтамабіль з усім змесцівам дастаўлены на штрафпляцоўку. Вядзецца праверка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі