У ЗША здзейснілі напад на сінагогу — 11 чалавек застрэленыя

У ЗША здзейснілі напад на сінагогу — 11 чалавек застрэленыя

У амерыканскім Пітсбургу, штат Пенсільванія, адбыўся напад на сінагогу, у выніку якога загінула 11 чалавек. Як перадае ВВС, здарэнне адбылося ў суботу, прыкладна ў 10.00 паводле мясцовага часу. У храм уварваўся мужчына і адкрыў агонь па верніках. Пры гэтым ён выкрыкваў антысеміцкія лозунгі, а пазней забарыкадаваўся ў адным з пакояў сінагогі.

Калі на месца прыбыла паліцыя, пачалася перастрэлка. Раненні атрымалі 4 праваахоўнікі, а нападнік здаўся.

Атаку здзейсніў 46-гадовы Роберт Боуэрс, які быў узброены вінтоўкай і двума пісталетамі. Яго дзеянні кваліфікавалі як злачынства на глебе нянавісці і выставілі абвінавачанні паводле 29 пунктаў.

Напад у Пітсбургу прызнаны найбуйной атакай на прадстаўнікоў габрэйскай супольнасці за ўсю гісторыю ЗША.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі