У ЗША трымаюцца рэкордныя маразы (фота)

У шэрагу штатаў зачынены школы і ўстановы. Найбольш нізкая тэмпература адзначаная ў паўночных раёнах Сярэдняга Захаду, паведамляе Радыё "Свабода". У Чыкага, найбуйнейшым горадзе рэгіёну, тэмпература апусцілася да -25 градусаў. Па прагнозах метэаролагаў, у асобных раёнах Сярэдняга Захаду, а таксама ў цэнтральнай частцы Апалачскага горнага масіву тэмпература знізіцца да мінус 45 градусаў. Па звестках Нацыянальнай метэаралагічнай службы, у штаце Паўночная Дакота зафіксавалі тэмпературу -51 градус па шкале Цэльсія.



Прычынай халадоў стала велізарная маса арктычнага паветра. Яна прыйшла ў ЗША з Канады, дзе таксама былі пабіты тэмпэратурныя рэкорды. Да-29 градусаў знізілася тэмпэратура паветра ў Таронта і да -36 градусаў — у Квэбэк-Сіці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі