Вы тут

У ЗША працягваюцца пратэстныя маршы супраць паліцэйскага гвалту (фота)

Вулічныя пратэсты ў ЗША з-за забойства афраамерыканца Джорджа Флойда / Reuters

У пятніцу ў ЗША працягнуліся дэманстрацыі і пратэстныя маршы па ўсёй краіне выкліканыя гібеллю афраамерыканца Джорджа Флойда.

Пратэстоўцы малююць гіганцкі мурал на дарозе ў Вашынгтоне / The New York Times

Джордж Флойд загінуў 25 траўня пасля таго, як паліцэйскі паваліў яго на зямлю і каля дзевяці хвілін душыў каленам. Хуткая даставіла Флойда ў бальніцу, дзе была канстатавана яго смерць. Пасля распачатых пратэстаў у Мінеапалісе паліцэйскі быў арыштаваны, яму прад'явілі абвінавачванне ў забойстве па неасцярожнасці.

Чарговае забойства афраамерыканца паліцыянтам выклікала хвалю пратэстаў па ўсіх Злучаных Штатах Амерыкі. Неўзабаве дэманстрацыі і пратэстныя маршы перараслі ў беспарадкі і сутыкненні з паліцыяй. У некалькіх гарадах была абвешчана каменданцкая гадзіна і ўведзена Нацыянальная гвардыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.