У ЗША пазадарожнік заехаў у святочны парад — пяць чалавек загінулі

Чалавек, меркавана датычны да трагедыі, затрыманы​ / AP
Чалавек, меркавана датычны да трагедыі, затрыманы​ / AP

Па меншай меры пяць чалавек загінулі ў выніку інцыдэнту, які адбыўся ў амерыканскім горадзе Уокешо (штат Вісконсін), паведамляюць улады горада. У нядзелю ў горадзе праходзіў святочны парад. У калону заехаў чырвоны пазадарожнік.

Вядома таксама аб сарака пацярпелых. Але "гэтыя лічбы могуць змяніцца па меры збору дадатковай інфармацыі", кажуць ва ўрадзе горада.

Першапачаткова паведамлялася, што ў бальніцы дастаўлены 23 чалавекі — 11 дарослых і 12 дзяцей.

Адзін з паліцэйскіх спрабаваў спыніць аўтамабіль і ўжыў зброю. "Мінакі не пацярпелі ў выніку стральбы",прыводзіць словы начальніка паліцыі Уокеша Дэна Томпсана CNN. Аўтамабіль знайшлі пазней. Вядома, што паліцыі ўдалося затрымаць "чалавека, які прадстаўляе цікавасць для следства". Пры гэтым у паліцыі не ўдакладнілі, ці ідзе гаворка пра кіроўцу аўтамабіля.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі