У ЗША пахавалі легендарнага баксёра Махамеда Алі
![У ЗША пахавалі легендарнага баксёра Махамеда Алі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/1465623363-3697.jpg.webp?itok=hCHSp0M6)
У ЗША пахавалі легендарнага баксёра Махамеда Алі (Касіуса Марселуса Клэя). Ён памёр ва ўзросце 74 гадоў пасля працяглай хваробы.
Як інфармуе Reuters, Махамеда Алі пахавалі ў яго родным штаце Кентукі, у горадзе Луісвіл. На паніхідзе прысутнічаў экс-прэзідэнт ЗША Біл Клінтан. Развітацца з легендай прыехалі сябры Махамеда Алі, вядомыя акцёры, спартсмены, кароль Іарданіі Абдала II (а вось прэзідэнт Турцыі Рэджэп Эрдаган з'ехаў з цырымоніі раней часу).
На вуліцах Луісвіла з Махамедам Алі развіталіся каля 100 тысяч чалавек.
Біяграфію легендарнага баксёра гл. тут.