Вы тут

У зоне адчужэння Чарнобыльскай АЭС затрымалі 6 беларускіх сталкераў

Фота: AFP

У зоне адчужэння Чарнобыльскай АЭС затрымалі 6 беларускіх сталкераў. Украінцы іх аштрафуюць за незаконнае наведванне чарнобыльскай зоны. Як інфармуе Радыё Свабода, беларусаў затрымалі 11 красавіка ў адселеным горадзе Прыпяць. Разам з імі ў групе былі сталкеры з Украіны і Расіі. Згодна з судовым рашэннем грамадзянам Беларусі давядзецца заплаціць ад 12 да 19 долараў штрафу.

Адзначаецца, што апошнім часам цікавасць да зоны адчужэння Чарнобыльскай АЭС павялічваецца і ў легальных турыстаў, і ў нелегальных сталкераў. Апошнім пагражае не толькі адміністрацыйная, але і крымінальная адказнасць — у выпадку, калі яны выносяць з зоны нейкія прадметы ці рэчы.

Галоўнае

Выбар рэдакцыі