У Жыткавіцкім раёне ў рацэ Скрыпіца масава загінула рыба
![У Жыткавіцкім раёне ў рацэ Скрыпіца масава загінула рыба](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/6e1d5573_.jpg.webp?itok=JQCn3blr)
У Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці ў рацэ Скрыпіца масава загінула рыба. Як паведаміла БЕЛТА прэс-сакратар Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Вольга Грамовіч, дзяржінспектары знайшлі мёртвую рыбу са слядамі механічных пашкоджанняў (агулам — каля 500, пераважна карась і плотка). Гэта было ў месцы скіду вады з помпавай станцыі.
Высветлілася, што напярэдадні аператары адпампоўвалі ваду з меліярацыйных каналаў для правядзення дрэнажных работ. Падчас водазабору прылада для абароны рыбы адсутнічала. У адносінах парушальнікаў могуць распачаць крымінальную справу. Ім давядзецца кампенсаваць страты, нанесеныя прыродзе — 11,2 тысячы рублёў.