У Жыткавіцкім раёне слесар праваліўся ў каналізацыю са сцёкамі
![У Жыткавіцкім раёне слесар праваліўся ў каналізацыю са сцёкамі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/kanaliz.jpg.webp?itok=BGS02ZgS)
У Жыткавіцкім раёне мужчына праваліўся ў камунікацыйны калодзеж, яго даставалі адтуль выратавальнікі. Як паведамляе сайт МНС, здарэнне адбылося 21 чэрвеня ў другой палове дня ў вёсцы Сяменча.
Слесар прадпрыемства “Жыткавіцкі камунальнік” аглядаў калодзеж. Ён быў на стацыянарнай лесвіцы і выкарыстоўваў страховачную вяроўку, але ў пэўны момант аступіўся і ўпаў на дно.
Выратавальнікі дасталі пацярпелага з дапамогай спецінструментаў. Мужчыну перадалі медыкам хуткай. Ён шпіталізаваны з дыягназам “атручэнне прадуктамі жыццядзейнасці чалавека”.