У Жодзіне каля чыгункі знайшлі целы двух падлеткаў

У Жодзіне каля чыгункі знайшлі целы двух падлеткаў

Каля чыгуначных шляхоў у Жодзіне 8 жніўня знайшлі целы двух падлеткаў. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавёў начальнік аддзела інфармацыі і сувязі з грамадскасцю Следчага камітэта Сяргей Кабаковіч.

Па яго словах, аднаму хлопцу было 15 гадоў, другому — 16. Абодва яны жыхары Смалявіцкага раёна.

Следчыя правялі агляд месца здарэння. Цяпер яны апытваюць сваякоў загінулых, высвятляюць відавочцаў здарэння. Таксама былі прызначаныя экспертызы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі