У Жлобіне п'яная жанчына зарэзала свайго мужа
У Жлобіне жанчына нанесла нажавыя раненні ў грудзі свайму мужу. Здарэнне адбылося позна ўвечары 9 снежня. 42-гадовы мужчына ад атрыманных раненняў праз гадзіну памёр у бальніцы. Вядома, што ён нідзе не працаваў.
Як інфармуе прэс-служба МУС, 37-гадовая жанчына знаходзілася ў стане алкагольнага ап'янення. Яе затрымалі.
Фота: Fotolia