Вы тут

У заслужанай артысткі Беларусі Надзеі Мікуліч пацвердзілі каранавірус

Надзея Мікуліч / grodnonews.by

У заслужанай артысткі Беларусі Надзеі Мікуліч пацвердзілі каранавірус. Былая вакалістка гуртоў "Чараўніцы" і "Верасы" знаходзіцца ў 6-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска, паведамляе svaboda.org.

67-гадовая Мікуліч хварэе з 23 сакавіка. Спачатку ў яе знайшлі двухбаковую пнеўманію, а пасля дадаўся COVID-19. Дзе яна магла заразіцца, не ведае.

Надзея Мікуліч кажа, што адчувае сябе больш-менш нармальна. Тэст на каранавірус узялі таксама ў яе мужа Барыса Белага, у мінулым адміністратара "Верасоў".

У Беларусі на раніцу 7 красавіка зарэгістраваны 861 выпадак заражэння каранавірусам, памерлі 13 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.