У Японіі прадаюць калядную ялінку за пяць мільёнаў долараў

На ёй можна пабачыць Віні-Пуха, Мікі Маўса, яго сяброўку Міні, Дамба, Стыча ды іншых. Вышыня залатой святочнай ялінкі складае 2,4 метра. Важыць дрэва 43 кг.



Апроч вялікага дрэва кампанія таксама выпусціла мініяцюрны і не такі дарагі варыянт ялінкі. Міні-дрэва, зробленае з 400 грамаў срэбра і 127 грамаў золата, абыйдзецца прыкладна ў 16 тысяч долараў. Вышыня елкі складае 20 сантыметраў, піша lenta.ru.



Залатая ялінка зробленая з нагоды Калядаў, але прысвячаецца яна дню нараджэння Мікі Маўса. Гэты Дыснэеўскі персанаж дэбютаваў на экране 18 лістапада 1928 года. Такім чынам, сёлета яму спаўняецца 85 гадоў.


Фота — AFP
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі