У вёсцы пад Гродна грузавік МАЗ урэзаўся ў жылы дом

У вёсцы пад Гродна грузавік МАЗ урэзаўся ў жылы дом

У вёсцы Глушнева пад Гродна адбылося нетыповае ДТЗ: грузавік МАЗ урэзаўся ў жылы дом. Як паведамляе прэс-служба Гродзенскай абласной ДАІ, машына з прычэпам ішла па населеным пункце ў кірунку вёскі Новая Руда.

На закругленні дарогі кіроўца заўважыў трактар, які рухаўся насустрач, і паспрабаваў збочыць направа, каб размінуцца з ім, але з не справіўся з кіраваннем. Машыну выкінула з праезнай часткі, яна наскочыла на плот, а потым урэзалася ў сцяну драўлянага жылога дома.

Ніхто з людзей не пацярпеў: гаспадары дома выкарыстоўваюць яго як лецішча і на момант здарэння адсутнічалі. Машына і збудаванне пашкоджаныя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі