У выходныя ў Беларусь прыйдзе яшчэ адзін цыклон

У выходныя ў Беларусь прыйдзе яшчэ адзін цыклон

У суботу ў Беларусь прыйдзе яшчэ адзін цыклон з поўдня. Пра гэта БелаПАН паведамляе са спасылкай на начальніка службы гідраметэаралагічных прагнозаў Белгідрамета Дзмітрыя Рабава. Па словах спецыяліста, у бліжэйшыя два дні чакаецца “цікае, спакойнае, але больш халоднае надвор’е”.

Уначы з серады на чацвер на значнай частцы тэрыторыі краіны пройдзе снег, удзень месцамі невялікі кароткачасовы снег. У асобных раёнах будзе слабая завіруха, па паўднёвым усходзе месцамі захаваецца слабы галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе мінус 4-11, пры праясненнях мінус 12-14, удзень будзе 3-9 градусаў марозу.

У пятніцу кароткачасовы снег прагназуецца месцамі, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература ўначы мінус 9-16 градусаў, пры праясненнях мінус 17-20 градусаў. Удзень мінус 6-13, па паўднёвым захадзе мінус 2-5 градусаў.

У суботу надвор’е вызначыць паўднёвы цыклон. Ён будзе ссоўвацца з Украіны праз паўднёва-ўсходнія раёны краіны і далей на Расію. Стыхія зноў прынясе пагаршэнне надвор’я: на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдзе снег і мокры снег. Месцамі будзе завіруха, па паўднёва-ўсходняй палове моцны снег, мокры снег, галалёд. Удзень у асобных раёнах узмацніцца вецер парывамі да 15-18 метраў за секунду. Тэмпература ўначы мінус 8-15 градусаў, па паўночным захадзе пры праясненнях мінус 16-18 градусаў, па поўдні мінус 2-7, удзень ад нуля па паўднёвым усходзе да мінус 13 па паўночным захадзе.

У нядзелю і ў пачатку наступнага тыдня таксама прагназуюць снегапады і моцныя маразы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі