У выхадныя дні ў Беларусі будзе да 15 цяпла, дажджы

У выхадныя дні ў Беларусі будзе да 15 цяпла, дажджы

Халоднае надвор'е ў Беларусі пратрымаецца яшчэ ў начныя гадзіны ў пятніцу, пацяпленне пачнецца ўжо заўтра ўдзень. Як паведаміла БЕЛТА Святлана Рыбакова, галоўны сіноптык Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, у апошнія тыдні ў нашай краіне трымалася надвор'е, якое адпавядае пачатку лістапада (было ніжэйшае за кліматычную норму на 3-5 градусаў).

У пятніцу ўначы яшчэ будзе да мінус 5-7 градусаў (на Брэстчыне чакаецца не ніжэй за 2 цяпла), удзень — 8-14 градусаў са знакам плюс. Пераважна без ападкаў.

У суботу, 17 кастрычніка, у начныя гадзіны тэмпература паветра складзе 1-8 цяпла, толькі на ўсходзе будзе да 3 градусаў марозу. У дзённыя гадзіны прагназуецца 7-13 градусаў вышэй за нуль, на поўдні — 14-15. Дажджы пройдуць у Брэсцкай вобласці.

18 кастрычніка ўначы тэмпература паветра складзе ад 0 да 9 цяпла, удзень — 7-15. Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Падобнае надвор'е захаваецца і ў панядзелак. А вось у сярэдзіне наступнага тыдня магчымае чарговае пахаладанне.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі