У выхадныя ДАІ ўзмоцніць кантроль каля зон адпачынку

У гэтыя выхадныя сталічная Дзяржаўтаінспекцыя ўзмацняе кантроль за выкананнем Правілаў дарожнага руху паблізу зон адпачынку. Асаблівую ўвагу інспектары ДАІ нададуць выкананню вадзіцелямі правілаў прыпынку і паркоўкі транспартных сродкаў, а таксама будуць пільнаваць за паркоўкай пад забараняльнымі знакамі.

"Паважаныя вадзіцелі! Памятайце, што пакідаць свой транспартны сродак неабходна толькі ў спецыяльна адведзеных месцах. Не забывайце, што вакол Вас адпачываюць іншыя людзі, паводзьце сябе ветліва і карэктна, не ствараючы дыскамфорту навакольным", звяртаецца Дзяржаўтаінспекцыя да кіроўцаў на сваім сайце на сваім сайце.

Фота: minsk.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі