У выбарах ад ЛДПБ прымуць удзел сем чалавек

У парламенцкіх выбарах ад Ліберальна-дэмакратычнай партыі (ЛДП) будуць удзельнічаць сем чалавек. Такое рашэнне прыняў з'езд партыі, які прайшоў у Мінску 3 жніўня.
Па словах Сяргея Гайдукевіча, з'езд зацвердзіў кандыдатаў у дэпутаты па ўсіх абласцях Беларусі і Мінску. Акрамя таго, з'езд прыняў рашэнне пра ўдзел С. Гайдукевіча ў прэзідэнцкіх выбарах 2011 года.

Нагадаем, 24 ліпеня вышэйшая рада і цэнтральны камітэт ЛДП прыняў заяву аб адмове ўдзелу ў парламенцкіх выбарах.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі