Вы тут

У Вярхоўным судзе не могуць сказаць, калі адновіцца суд па справе Бабарыкі

Віктар Бабарыка ў судзе / БЕЛТА

У Вярхоўным судзе Беларусі не могуць сказаць, калі адновіцца суд па справе Белгазпрамбанка і Віктара Бабарыкі. Перапынак "як мінімум да 9 сакавіка" быў абвешчаны 23 лютага з-за хваробы аднаго з членаў складу суда. "Разгляд справы па Бабарыку пакуль не адноўлены,кажа прэс-сакратарка Вярхоўнага суда Юлія Ляскова. — І калі будзе, мне не вядома". У Маскоўскім судзе таксама не ведаюць, калі суд адновіцца, і перанакіравалі ў Вярхоўны суд, бо там вядуць гэтую справу.

Суд пачаўся 17 лютага ў будынку суда Маскоўскага раёна сталіцы. Ад таго часу зачытвалі абвінавачванне. Экс-старшыню праўлення "Белгазпрамбанка" Віктара Бабарыку абвінавачваюць у атрыманні хабару арганізаванай групай у асабліва буйным памеры і "адмыванні" грошай, атрыманых злачынным шляхам у асабліва буйным памеры. Бабарыка сваёй віны не прызнае. Ён знаходзіцца за кратамі з чэрвеня 2020-га, прызнаны палітвязнем.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.