У Вялікабрытаніі дзіцячая каляска разбілася аб грузавы цягнік (відэа)

У Вялікабрытаніі дзіцячая каляска разбілася аб грузавы цягнік (відэа)

У Вялікабрытаніі на чыгуначнай станцыі Нанітан дзіцячая каляска разбілася аб грузавы цягнік. Гэты момант зафіксавала камера відэаназірання. Як піша Daily Mail, на шчасце ў той момант дзіця было на руках у маці, у калясцы ляжалі толькі рэчы. Аднак можна ўявіць, што адчулі машыніст ці выпадковыя сведкі, якія бачылі толькі каляску, якая ўдарылася аб цягнік. Савет па бяспецы і стандартах перавозак па чыгунцы заклікаў пасажыраў ставіць на платформах дзіцячыя каляскі на тормаз, каб падобныя выпадкі не паўтараліся.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі