Вы тут

У войску праходзіць прысяга "са строгім захаваннем мер абароны ад COVID-19"

Прысяга / фота з ТГ-канала Мінабароны РБ

12 снежня ў злучэннях і воінскіх часцях Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь прымуць прысягу каля 8 000 ваеннаслужачых, прызваных на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве. З іх каля 2 500 — у 72 гвардзейскім аб'яднаным навучальным цэнтры падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў. Пра гэта паведамляе Мінабароны ў сваім телеграм-канале.

"У гэтым годзе прысяга ва Узброеных Сілах праводзіцца ў прысутнасці родных і блізкіх навабранцаў," са строгім захаваннем мер абароны ад распаўсюджвання коронавирусной інфекцыі", — гаворыцца ў паведамленні Мінабароны.

Праўда, якія менавіта меры будуць уведзены, не ўдакладняецца.

Для тых, хто не змог асабіста прысутнічаць на цырымоніі прынясення прысягі, Мінабароны арганізавала анлайн-трансляцыю:

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.