У Вольгі Класкоўскай змяніўся адвакат

Пра гэта паведамляе Радыё "Свабода" са словаў Людмілы Класкоўскай, маці асуджанай беларускі. Раней разгляд скаргі быў прызначаны на 14 кастрычніка, але яго перанеслі ў сувязі са зменай адваката.





Яна таксама паведаміла, што Вольга сама выбрала новага адваката. Томас Нільсан лічыцца добрым прафесіяналам па крымінальных справах, на яго рахунку дзясяткі выйграных працэсаў.





Вольга тэлефанавала маці і распавяла, што ў сярэдзіне верасня адбыўся суд у справе разводу. Цяпер яе шлюб з грамадзянінам Швецыі Гёкаем Безгінам скасаваны. Ніякай інфармацыі пра іх агульнага сына Адама, якому год і некалькі месяцаў, Вольга не мае.





Як распавядала Еўрарадыё, эмігрантку Вольгу Класкоўскую затрымалі ў Швецыі 30 сакавіка. Яе абвінавацілі ў замаху на забойства мужа. Суд прысудзіў Класкоўскай восем гадоў турмы. Таксама яна павінна выплаціць былому мужу 110 тысяч шведскіх крон.





Фота — svaboda.org