У Вільні прайшоў Дзень беларускай Вікіпедыі (фота)

Мерапрыемства прайшло ў адной з аўдыторый Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэту. Тэмы для напісання артыкулаў розныя, адзіны крытэр — яны павінны быць на беларускай мове.





Арганізатарамі Дня беларускай Вікіпедыі ў Вільні выступілі моладзевая асацыяцыя „СтудАльянс“, Беларуская Нацыянальная Памяць і вікіпэдыст Томаш Бладынец.





Нагадаем, што Дзень беларускай Вікіпедыі раней ужо прайшоў у Варшаве і Празе.