У Вілейцы хлопца пабілі за доўгія валасы

Хлопцы выпілі і ўвечары выйшлі прагуляцца. А палове на адзінаццатую вечары яны сустрэлі на вуліцы двух 17-гадовых падлеткаў і прычапіліся да іх. Адзін меў доўгія валасы і хуліганам гэта не спадабалася.
 
Госць з Маладзечна збіў спачатку аднаго хлопца, потым другога. Аднаму хлопцу выбіў чатыры зубы.

На хулігана ўжо завялі крымінальную справу. Маладзечанец можа быць пакараны грамадскімі працамі, або штрафам, або папраўчымі работамі на тэрмін да двух год. Таксама яму можа пагражаць арышт на тэрмін да шасці месяцаў, або пазбаўленне волі на тэрмін да трох год, піша “Рэгіянальная газета”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі