У віленскім гандлёвым цэнтры з'явіўся "дамавік"

У гандлёвым цэнтры Ozas у Вільні, папулярным сярод беларусаў, з'явіўся "дамавік". Як піша ru.delfi.lt, малады мужчына перад закрыццём гандлёвага цэнтра хаваецца, а калі гасяць святло, ходзіць як у сябе дома.

Па словах супрацоўнікаў цэнтра, аднойчы "дамавік" скраў некалькі соцень літаў, а таксама спрабаваў зварыць сабе кавы. Паліцыя не адзін раз штрафавала мужчыну, але і пасля гэтага ён вяртаўся і хаваўся ў гандлёвым цэнтры.

Фота — delfi.lt

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі