У Віцебску з'явілася графіці з партрэтам Джымі Хендрыкса (фота)
![У Віцебску з'явілася графіці з партрэтам Джымі Хендрыкса (фота)](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/viciebsk-1509.jpg.webp?itok=YRdWtqS0)
Новае мастацкае графіці з'явілася ў Віцебску. На трансфарматарнай будцы ў двары побач з вуліцамі Кірава і Іллінскага цяпер можна пабачыць партрэт гітарыста Джымі Хендрыкса.
Як пішуць "Народныя навіны Віцебска", аўтарства малюнка належыць стрыт-арт-камандзе StreetSkills.
Праца над графіці будзе завершаная бліжэйшымі днямі. Нагадаем, што раней у Віцебску з'явіліся партрэты Марка Шагала, а таксама персанажаў савецкага кіно — Балбеса, Бывалага і Баязліўца, а таксама домакіраўніка Буншы. Усе гэтыя графіці група StreetSkills намалявала ў Віцебску за апошнія тры месяцы.
Фота: news.vitebsk.cc
![У Віцебску з'явілася графіці з партрэтам Джымі Хендрыкса (фота)](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/viciebsk-1509-2.jpg.webp?itok=29yCgvU4)