У Віцебску затрымалі некалькі чалавек — верагодна, за канцэрт Iva Sativa

Уладзімір Булаўскі / facebook.com

Зранку 14 снежня ў Віцебску затрымалі трох чалавек, звязаных з дзейнасцю гастрапаба ROK’I PUB. Гэта заснавальнікі ўстановы Ілля Кульман і Павел Пятрунін, а таксама нейкі Ларкоў, чыё імя і пасада пакуль не вядомыя, перадаюць праваабаронцы.

Як мяркуюць наведнікі паба, адной з прычын затрымання мог быць нядаўні канцэрт беларускай спявачкі Iva Sativa (сапраўднае імя Яна Смаляга, жонка былога палітвязня Лявона Халатрана). Верагодна, сілавікі скарысталіся канцэртам як нагодай для праверкі дзейнасці ўстановы.

Пазней стала вядома, што Дэпартамент фінансавай разведкі пачаў крымінальную справу за нявыплату падаткаў.

Хутчэй за ўсё, у рамках гэтай жа справы затрымалі арганізатара канцэртнай дзейнасці ў Віцебску Уладзіміра Булаўскага
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.