У Віцебску выставілі шакаладную копію карціны Шагала

Адзіная ў свеце шакаладная копія карціны Марка Шагала “Закаханыя” выстаўленая ў Віцебску. Яна стала адным з унікальных экспанатаў “Музея шакалада”, перадае БЕЛТА. Днямі музей адзначыў наваселле і аднавіў экспазіцыю.

Копія карціны Марка Шагала “Закаханыя” была зробленая да 100-годдзя з дня вяселля мастака і Бэлы Розенфельд. Арыгінал гэтай акварэлі знаходзіцца ў адным з музееў Іерусаліма. Аўтар копіі — мастачка Таццяна Голубева. Гэтая праца выкананая ў дарагой і эксклюзіўнай тэхніцы малявання шакаладам па шакаладзе з выкарыстаннем харчовых фарбавальнікаў. Пры гэтым толькі прыемны пах выдае паходжанне гэтых твораў — настолькі яны падобныя да звычайных карцін.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі