У Віцебску ўшанавалі памяць Язафата Кунцэвіча (фота)

12 лістапада у Віцебску ўшанавалі памяць Язафата Кунцэвіча, уніяцкага царкоўна-палітычнага дзеяча часоў Вялікага Княства Літоўскага, забітага ў Віцебску.
Напрыканцы ХІХ стагоддзя каталіцкая царква абвясціла Кунцэвіча святым. Прыхаджане ўніяцкай парафіі адслужылі імшу на Ўспенскай горцы – там, дзе 12 лістапада 1623 года былы полацкі арцыбіскуп прыняў смерць.

Увечары ў касцёле Езуса Міласэрнага адбылася яшчэ адна імша – супольная для ўніятаў і каталікоў. Падобныя мерапрыемствы ладзяцца на Віцебшчыне з 2000 года.



Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі