У Віцебску сышлі з рэек два грузавыя вагоны

Чыгунка / Еўрарадыё, ілюстрацыйнае фота

На станцыі Віцебск два вагоны сышлі з рэек. Як паведамляе прэс-служба Беларускай чыгункі, здарэнне адбылося ўвечары ў панядзелак.

"26 верасня 2022 года ў 19:08 на станцыі Віцебск адбыўся сход двух вагонаў з бяспечнымі грузамі, якія знаходзяцца ў саставе грузавога цягніка. У выніку здарэння пацярпелых няма, шкоды экалогіі не прычынена", — адзначаюць на Беларускай чыгунцы.

Праз гэтую аварыю ненадоўга затрымаўся цягнік рэгіянальных ліній эканомкласа маршрутам Езярышча-Віцебск.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.