У Віцебску п’яны школьнік забіў бацьку
Пасварыўшыся з бацькам, 17-гадовы вучань адной з віцебскіх школ пырнуў яго нажом у жывот.
Параненага 39-гадовага мужчыну даставілі ў лякарню, але выратаваць яго
ўрачы не змаглі. Падлетак затрыманы.
Дарэчы, ён ужо меў судзімасці за
рабаўніцтва і хуліганства. Перш, чым пасварыцца з бацькам, разам з ім
хлопец распіваў спіртное.