У Віцебску насупраць СІЗА перакулілася фура
![У Віцебску насупраць СІЗА перакулілася фура](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/ix5br2m8oj4.jpg.webp?itok=99-ZNdmQ)
31 ліпеня каля 17-й гадзіны ў Віцебску насупраць СІЗА перакуліўся грузавік Mercedes. 30-гадовы жыхар Пінска, які кепска ведаў горад, падчас павароту на скрыжаванні вуліц Гагарына і Люднікава не саўладаў з кіраваннем. У выніку цягач з прычэпам упаў на бок. Падчас ДТЗ ніхто не пацярпеў. На месца прыехалі ратавальнікі, якія, каб не дапусціць узгарання, залілі аўтамабіль пенай, інфармуе прэс-служба ДАІ Віцебскай вобласці.
Вядома, што фура везла з Віцьбы ў бок Мінска паддоны.
vk.com/vitebsk__jai