У Віцебску і Наваполацку ў сярэдзіне вясны выпаў снег. Фота

У Віцебску і Наваполацку раніцай 15 красавіка нечакана выпаў снег. Учора, 14 красавіка ў Мінску таксама выпаў снег і пайшоў град. Надвор’е ў Беларусі нечакана пагоршылася ў пачатку тыдня. Штармавое папярэджанне было абвешчана на 14 і 15 красавіка. Моцны вецер нанес шмат пашкоджанняў па ўсей краіне, а ў Брэсце з-за ветра на стаянку аўтамабіляў абвалілася сцяна.

Такое неспрыяльнае надвор’е захаваецца і на доўгіх выходных, расказаў Еўрарадыё начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.

“У першую палову тыдня будзе паступаць халодная паветраная маса з Балтыйскага мора. Потым халодны атмасферны фронт сыдзе, і за ім пачне паступаць яшчэ халаднейшая паветраная маса з паўночых мораў”.

Самы непагодлівы дзень будзе чацвер, а ў пятніцу ў Беларусь прыйдзе халаднейшая паветраная маса. На выходных да 10 градусаў цяпла.

Град у Мінску. Відэа

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі