У Віцебску адбыўся выбух прыроднага газу

Увечары 17 лістапада ў адным са спальных мікрараёнаў Віцебска адбыўся выбух кандэнсатных пароў прыроднага газу.
У выніку выбуху адбылося зрушэнне жалезабетонных перакрыццяў студні, на некалькі метраў быў адкінуты чыгунны люк. Пацярпеў 13-гадовы падлетак, якому абпаліла твар і вочы. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў аддзеле статыстыкі Першамайскага РАУСа Віцебска.

“Падлетак кінуў запаленую петарду ў люк газаправоду, у выніку чаго адбыўся выбух пароў прыроднага газу. Супрацоўнікі пажарнай часці “Віцебскгаз” уцечкі газу не выявілі”.

Цяпер следства высвятляе, чаму ў газавай студні назапасіліся пары газу і хто вінаваты ў здарэнні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі