У Віцебскай вобласці загінуў вайсковец
![У Віцебскай вобласці загінуў вайсковец](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/vojska-2109.jpg.webp?itok=Jj4y_24W)
Трагічнае здарэнне адбылося 21 верасня ў Віцебскай вобласці. Як паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны, у адной з вайсковых часцей загінуў вайсковец тэрміновай службы. Гэта адбылося з-за таго, што былі парушаныя патрабаванні бяспекі пры эксплуатацыі тэхнікі.
Мінабароны падкрэслівае, што цяпер па гэтым факце праводзіцца праверка.
Ваеннае ведамства выказвае спачуванне родным і блізкім вайскоўца і акажа дапамогу ў адпаведнасці з заканадаўствам.
За апошнія чатыры месяцы гэта ўжо трэцяя смерць вайскоўца ў Беларусі. У чэрвені загінуў салдат Брэсцкага гарнізона, а на пачатку верасня — вайсковец Гродзенскага гарнізона.