У Віцебскай вобласці пашкоджаны ўчастак газаправода Таржок-Мінск

Падчас правядзення земляных прац быў пашкоджаны рэзервовы ўчастак газаправода "Таржок-Мінск-Івацэвічы".
Пра гэта сёння паведамілі ў міністэрстве па надзвычайных сітуацыях Беларусі. Па словах выратавальнікаў, на месцы працавалі 32 адзінкі тэхнікі і каля 100 чалавек.

На аднаўленне пашкоджанага ўчастку спецыялістам спатрэбілася каля 12 гадзінаў.

У міністэрстве адзначылі, што пастаўкі газу спажыўцам не спыняліся, таму што ў перакрытай на час аварыі трубе асноўнага газаправода хапіла газу для бесперабойнага забеспячэння ім насельніцтва.

Пашкоджаны ўчастак з'яўляецца рэзервовым участкам газаправода, што належыць "Белтрансгазу".

“Інтэрфакс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі