Вы тут

У Венецыі турыст рабіў сэлфі і знік пад вадой

Венецыя, восень 2019-га / Reuters

У Венецыі турыст рабіў сэлфі і знік пад вадой. Гэтае кур'ёзнае здарэнне трапіла на відэа. Мужчына ў шапцы Санта-Клаўса паводзіў сябе самаўпэўнена і зайшоў за межы затопленай пешаходнай зоны, праваліўся ў канал, які пераблытаў са звычайнай гарадской вуліцай. Для турыста інцыдэнт скончыўся добра, але ў далейшым ён ужо быў больш абачлівым.

У лістападзе 2019-га Венецыя перажывае жахлівую паводку, якая затапіла да 80% тэрыторыі горада. Аднак экстрэмальная сітуацыя прыцягвае натоўпы турыстаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.