У Варшаве адкрыўся "Беларускі хаб"

У Варшаве адкрыўся "Беларускі хаб"

28 лістапада у Варшаве па адрасе: плошча Канстытуцыі, 6 — адкрыўся "Беларускі хаб". Ён заняў знакавае для палякаў месца: менавіта тут у 1989 годзе працавала штаб-кватэра польскай Салідарнасці. 

"Адсюль пачыналася вялікая справа па трансфармацыі і дэмакратызацыі Польшчы. Спадзяемся на спадкаемнасць традыцыі і духу свабоды", — дасціпна заўважаюць арганізатары "Беларускага хабу".

Хаб — прастора для беларускіх ініцыятыў і арганізацый. Тут можна ладзіць выставы, канцэрты і проста збірацца для сумеснай працы на карысць Беларусі. У хабе ўжо працуюць курсы "МОВА Нанова", рэпетуюць "Teatr TuT" і "Warsaw Freedom Orchestra", праходзяць паказы арт-праекта "Revolution". Хаб адкрыты і для іншых ідэй і супольных праектаў.

На адкрыцці "Беларускага хаба" выступілі яго кіраўнік Аляксандр Лапко і яго супрацоўнікі, а кіраўнік НАУ Павел Латушка і іншыя. Граў аркестр, а на ўваходзе ўсіх сустракалі дудары і хлеб-соль. Вось як гэта было:

У Варшаве адкрыўся "Беларускі хаб"
Аляксандр Лапко / Yauhen Malashkevich
У Варшаве адкрыўся "Беларускі хаб"
Хлеб-соль / Yauhen Malashkevich
У Варшаве адкрыўся "Беларускі хаб"
На адкрыцці "Беларускага хаба" / Yauhen Malashkevich
У Варшаве адкрыўся "Беларускі хаб"
Дудары на адкрыцці "Беларускага хаба" / Yauhen Malashkevich

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі