У ваенным парадзе ў Мінску ўпершыню паўдзельнічаюць жанчыны-вайскоўцы (фота)

У ваенным парадзе ў Мінску ўпершыню паўдзельнічаюць жанчыны-вайскоўцы (фота)

У ваенным парадзе ў Мінску 3 ліпеня ўпершыню паўдзельнічаюць жанчыны-вайскоўцы. Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі. Жанчыны (верагодна, некалькі дзясяткаў чалавек) будуць у складзе зводных парадных разлікаў у пешай калоне, якая агулам налічвае больш за 3 тысячы чалавек. 31 траўня трэніроўкі ўдзельнікаў параду праходзілі на тэрыторыі Мінскай ваеннай камендатуры.

У складзе механізаванай калоны налічваецца больш за 250 адзінак баявой тэхнікі. Таксама ў парадзе паўдзельнічае авіяцыя. Чакаецца, што ў Мінск прыедуць расійскія вайскоўцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі