У вадаёмах Брэстчыны злавілі драпежную рыбу з Амурскага края Расіі

У вадаёмах Брэстчыны з'явілася вельмі рэдкая, але адначасова драпежная і небяспечная для рыбнай гаспадаркі рыба. Яна называецца «галавешка-ратан», гэта нешта сярэдняе паміж карасём і піранняй.
Пра тое, адкуль з'явіўся водны «драпежнік», даведаўся наш карэспандэнт
Аляксей Мурланаў:

«Некалькі ратанаў былі злоўленыя ў Мухаўцы.
Здзіўленыя рыбакі аддалі ўлоў у Палескі аграрна-экалагічны інстытут
Нацыянальнай акадэміі навук, які месціца ў Брэсце.

Як паведаміў
навуковы сакратар гэтай установы Віктар Дзямянчык, радзіма ратана
знаходзіцца ў Амурскай вобласці Расіі, і, відавочна, да нас ён трапіў
з-за жартаў акварыумістаў, якія выпусцілі рыбін у вадаёмы.

Ратан можа
прыстасавацца да любых знешных умоваў, ён здольны нават выжыць пасля
таго, як быў замураваны ў лёдзе.

Навукоўцы адзначаюць, што ў выпадку,
калі папуляцыя ратанаў будзе расці, паўстае сур'ёзная пагроза для іншых
рыбаў, бо «галавешкі» паядаюць карасёў, судакоў, сазанаў, могуць з'есці
нават невялікага шчупака».