У Тураве прастойвае рэабілітацыйны цэнтр

У Тураве амаль два гады не працуе медычны рэабілітацыйны цэнтр, створаны ў гарадской лякарні на амерыканскія сродкі пры падтрымцы амбасады ЗША ў Беларусі. Тут мясцовыя жыхары павінны былі атрымліваць вода- і гразелячэнне, масаж, фізіяпрацэдуры, фітатэрапію.

Як паведаміў галоўны лекар Жыткавіцкай цэнтральнай раённай лякарні Канстанцін Грамак, якому падпарадкаваны мясцовыя медыцынскія ўстановы, рэабілітацыйны цэнтр у Тураве не можа працаваць з прычыны адсутнасці вентыляцыі і каналізацыі. На гэта патрэбна звыш 100 млн. рублёў. Такіх сродкаў медыцынскія ўстановы раёна не маюць.

На думку былога галоўнага лекара тураўскай бальніцы Ірыны Сяргейчык, высілкамі якой быў атрыманы грант ЗША на стварэнне цэнтра, мясцовыя ўлады нічога не зрабілі і не робяць, каб выканаць сваю частку работы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі