Вы тут

У трох раёнах Магілёўшчыны з 10 лістапада ўвялі абавязковы масачны рэжым

Ахоўныя маскі сталі абавязковыя ў грамадскіх месцах / tvrmogilev.by

У трох раёнах Магілёўшчыны з 10 лістапада ўвялі абавязковы масачны рэжым. Гэта — Асіповіцкі, Клічаўскі і Крычаўскі раёны. Інфармацыя пра гэта змешчана на сайтах мясцовых выканкамаў. Жыхароў папярэджваюць, што ахоўныя маскі сталі абавязковыя ў транспарце (у тым ліку ў маршрутках і таксоўках), у крамах, аптэках, банках, паліклініках, поштах, адміністрацыйных будынках і г. д. Падкрэсліваецца, што гэтыя меры накіраваны на "папярэджанне распаўсюду каранавіруснай інфекцыі".

Адзначым, што Крычаўскі раён знаходзіцца на ўсходзе вобласці, а Клічаўскі — на захадзе, Асіповіцкі — на паўднёвым захадзе.

З 5 лістапада абавязковы масачны рэжым дзейнічае ў Магілёве. 10 лістапада стала вядома пра яго ўвядзенне ў Бабруйску. З 9 лістапада рэжым дзейнічае ў Гомельскай вобласці, з 11 лістапада — у Полацку і Полацкім раёне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.