У тэледэбатах на БТ пагадзіліся ўдзельнічаць тры кандыдаты ў прэзідэнты

У тэледэбатах на БТ пагадзіліся ўдзельнічаць тры кандыдаты ў прэзідэнты

Белтэлерадыёкампанія атрымала заяўку на ўдзел у тэледэбатах ад кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Улаховіча, перадае БЕЛТА. Гэта трэці з кандыдатаў, які хоча прыняць удзел у тэледэбатах. Раней аналагічныя заяўкі падалі кандыдаты Сяргей Гайдукевіч і Таццяна Караткевіч. Можна меркаваць, што Аляксандр Лукашэнка не пажадае ўдзельнічаць у тэледэбатах.

У адпаведнасці з пастановай ЦВК, тэледэбаты могуць адбыцца пры жаданні як мінімум двух кандыдатаў.

Як паведамлялася раней, тэледэбаты кандыдатаў у прэзідэнты пройдуць на тэлеканале "Беларусь 1" 3 кастрычніка. Іх пачатак прызначаны на 17-ю гадзіну. Доўжыцца тэледэбаты будуць 60 хвілінаў. Дарэчы, замест самога кандыдата ў тэледэбатах можа прыняць удзел давераная асоба.

Фота: uyrgii.ru

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі