Вы тут

У "тэхнічнай" сустрэчы Лукашэнкі з прадстаўнікамі МВФ ёсць палітычнае вымярэнне

Фота: Еўрарадыё

У "тэхнічнай" сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з прадстаўнікамі Міжнароднага валютнага фонду ёсць палітычнае вымярэнне. Такім меркаваннем падзяліўся з Еўрарадыё эканаміст Леанід Заіка:

"Я не думаю, што гэта была стратэгічна важная сустрэча. Гаворка магла ісці пра ўдзел Беларусі ў рэгіянальных праектах. Магчыма, ён хацеў параіцца наконт крэдытаў, якіх Беларусь сумарна вінная каля $40 млрд. Магчыма, гаворка ішла пра пашырэнне прадстаўніцтва, бо МВФ прыбраў свайго краінавага прадстаўніка, — мяркуе эксперт. — Таксама карысна на фоне негатыўных адносінаў з Расіяй прадэманстраваць, што ёсць актыўнасць Беларусі па заходнім вектары. Без Макея гэта, вядома, не магло абысціся — ён фільтруе такія сустрэчы, сустрэчы фільтруе МЗС".

16 сакавіка Лукашэнка сустрэўся з кіраўніком місіі МВФ па Беларусі Пітэрам Долманам. Сустрэчу ініцыяваў беларускі бок. Лукашэнка адразу сказаў, што гэта не перамовы — проста яму трэба "абмеркаваць літаральна адно-два пытанні". Таксама беларускі лідар намякнуў, што інфармацыя, агучаная на сустрэчы, можа быць карыснай "на будучыню" і для саміх прадстаўнікоў МВФ.

Відэа: прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі
Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі